Аляксандр Лукашэнка ацэньвае кантрольны пакет акцый мабільнага аператара МТС у мільярд даляраў. Таку заяву ён зрабіў падчас сустрэчы з расійскімі журналістамі. «Не хочаш купляць — выставім на аўкцыён» — прыпугнуў ён.

Тыдзень таму міністр сувязі Беларусі Мікалай Панцялей заяўляў, што МТС пакуль што не гатовы выплаціць «рэальны кошт пакета акцый».

На дадзены момант акцыянерамі з’яўляюцца расійскае ААТ «МТС», якое валодае 49% акцый», і беларускі «Белтэлекам», якому належаць 51%.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?