Ва ўладных структур Расіі няма імкнення скарыстацца сітуацыяй, у якую патрапіла Беларусь, і задушыць яе. Аб гэтым заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка
, сустракаючыся ў Мінску з кіраўнікамі шэрагу расійскіх СМІ. Цікава, што трансляцыі гэтай сустрэчы не было ні на тэлебачанні, ні на радыё.
«Цяпер ні ў прэзідэнта (Мядзведзева — „НН“), ні ў прэм’ер-міністра (Пуціна — „НН“) няма такіх настрояў: узяць закруціць, нахіліць Беларусь
», — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы, успамінаючы сваю нядаўнюю сустрэчу з прэм’ер-міністрам Расеі Уладзімірам Пуціным.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў іх з Уладзімірам Пуціным вельмі даверлівыя адносіны. Лукашэнка пракаментаваў асцярогі, якія з’явіліся ў прэсе з нагоды экспансіі расейскіх алігархаў на Беларусь. «

;У нас пятая калона ў прэсе апанавала ўсё: вось, Лукашэнка сам загнаў сябе ў кут, на Захад і ў Амерыку яму ні-ні, цяпер ён у руках пракрамлёўскай зграі, як яны пішуць. Яны ж усё рускае ненавідзяць,
 — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Майце на ўвазе, якія б складанасці ні былі, я проста магу паўтарыць свае перадвыбарныя заявы, калі нас будуць ціснуць з усіх бакоў. У зямлянкі пойдзем, але на калені не ўстанем». «Мне Уладзімір Уладзіміравіч сказаў: ты нават не думай, у мяне асабіста, ды і ў нас у Расеі ва ўладных структур гэтага няма, што, маўляў, Беларусь патрапіла ў такую сітуацыю, цяпер мы гэтым скарыстаемся і нахілім яе», — распавёў беларускі лідар.

«Я прама сказаў, каб не было памылкі ў новым перыядзе нашых адносін, калі яго можна так назваць: у Расіі ні ў якім выпадку не павінны разумець, што вось, у беларусаў бязвыхадная сітуацыя», — сказаў Лукашэнка, успомніўшы аб рашэнні Беларусі пастаўляць нафту з Венесуэлы. «Таму наша палітыка зразумелая. Ёсць пэўныя цяжкасці, але пад гэтыя цяжкасці мы не будзем рабіць нічога. Народ — перш за ўсё», — дадаў ён.

Аляксандр Лукашэнка згадаў і пра сустрэчу ў снежні мінулага года з прэзідэнтам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым.

«Калі мне Мядзведзеў сказаў, што мы гатовыя на тое і на гэта, але разумеем, што за інтэграцыю трэба плаціць, я кажу: стоп! Нам плаціць за інтэграцыю не трэба.
Дайце нам магчымасць спакойна працаваць на расійскім рынку і зарабіць, каб разлічыцца з вамі і не мець адмоўнага балансу «, — сказаў кіраўнік дзяржавы. Паводле яго слоў, Дзмітрый Мядзведзеў выказаў разуменне і пацвердзіў гатоўнасць падставіць плечо.
«З Захадам, з Амерыкай? З вамі размаўляць немагчыма і нельга. Яны непрыстойныя людзі: кажуць адно, а думаюць іншае», — сказаў Лукашэнка.

Беларускі лідар зазначыў, што міністры Сікорскі і Вестэрвеле прыязджалі, каб яго «убаюкаць». «Я ніколі не думаў, што ў нас можа гэтая бойка (19 снежня — „НН“) можа адбыцца». Лукашэнка са скрухай зазначыў, што ў лідараў апазіцыі «на жаль, былі і расійскія грошы».

«Я разумею, што на Захадзе нікому непатрэбны: я для іх ідэалагічна чужы чалавек, я не магу іх песні спяваць», — зазначыў кіраўнік Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?