Кандыдат у прэзідэнты Дзмітрый Ус паведаміў, што калі б даў паказанні на Мікалая Статкевіча, застаўся б у справе сведкам, а так стаў абвінавачаным у арганізацыі масавых беспарадкаў:
«Мне казалі: можаш ісці як сьведка, але тады трэба даваць паказанні, што Статкевіч арганізоўваў масавыя непарадкі, і расказваць, што ён рабіў. Я ад гэтага адмовіўся. Я сказаў, што,па-першае , не ведаю, што ён рабіў, апа-другое , я катэгарычна супраць такіх захадаў следства».
Дзмітрый Ус стаў шостым кандыдатам на прэзідэнта Беларусі, якому выстаўлена абвінавачанне адносна падзей 19 снежня. Паводле абвінавачання ў арганізацыі масавых беспарадкаў Усу пагражае зняволенне ад 5 да 15 гадоў. Днямі з Дзмітрыя Уса ўзялі падпіску пра нявыезд.
Каментуючы абвінавачанне, Дзмітрый Ус сказаў, што не шкадуе аб сваім удзеле ў выбарах. Паводле
«Людзі пачынаюць разумець, што яны насамрэч не галасуюць, што іх робяць клоўнамі, каб правесці шоў».