18 сакавіка пракуратура Маскоўскага раёну Менску прыняла пастанову, паводле якой справа аб разглядзе скаргі Маі Абромчык працягнута яшчэ на месяц.

 Мая Абромчык.

Мая Абромчык.

Мая Абромчык з Ганцавічаў, якой падчас разгону Плошчы міліцыянты зламалі нагу, яшчэ 21 студзеня накіравала скаргу на дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі ў пракуратуру. Да гэтага часу чамусьці няма вынікаў працы пракурораў, кажа Мая: «На маё пытаньне, на якой падставе прынята такая пастанова, бо, наколькі я ведаю, для такога зацягваньня патрэбныя вельмі сур’ёзныя прычыны, пачула адказ: “Ну, была пастанова зьверху”. Лічу такія крокі незаконнымі».

Пасьля зьбіцьця на Плошчы Мая толькі праз тры гадзіны змагла атрымаць мэдычную дапамогу.

Глядзі яшчэ: Вядомыя прозвішчы спецназаўцаў, ад якіх пацярпела Мая Абромчык?
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?