Натоўпы людзей збіраюцца ля рэзідэнцыі Кадафі і вакол аэрапорта.

Для рэалізацыі рэзалюцыі ААН неабходна спачатку будзе з дапамогай авіяўдараў разбурыць абаронную інфраструктуру арміі Кадафі. Яе, верагодна, і павінны, па плане лівійскага лідэра, прыкрываць «жывыя шчыты». Раней Кадафі неаднаразова казаў, што народ Лівіі гатовы пайсці на смерць, каб выратаваць яго.

Верагодна, спадзяецца ён, што краіны Захаду не пойдуць на знішчэнне інфраструктуры войска, каб пазбегнуць вялікай колькасці ахвяр сярод цывільнага насельніцтва.

Раней стала вядома, што прэзідэнт Францыі Нікала Сарказі, брытанскі прэм’ер Дэвід Кэмеран і дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан правядуць у суботу днём асобную сустрэчу за гадзіну да пачатку саміту дыпламатаў, які будзе прысвечаны лівійскай праблеме.

Крыніца ва ўрадзе Францыі яшчэ ў суботу раніцай заявіла пра «неабходнасць дзейнічаць хутка» пасля з’явіліся паведамленне аб пачатку штурму войскамі Кадафі фарпоста апазіцыі горада Бенгазі.

«Відавочна, што трэба дзейнічаць хутка», — сказала Reuters крыніца. «У нас усё гатова, але павінна быць прынята палітычнае рашэнне», — адзначыла яна.

Менавіта Францыя першай з краін Захаду прызнала ўрад паўстанцаў на ўсходзе краіны легітымным.

Як паведамляе «Бі-бі-сі», у горадзе Бенгазі, які ўтрымліваецца паўстанцамі, на вуліцах з’явілася бронетэхніка ўрадавых сіл. З горада пачаўся масавы адток насельніцтва на ўсход, паведамляе gazeta.ru.

тым часам самалёты французскіх ВПС ужо ў небе над Лівіяй, піша "Бі-бі-сі". Яны аблятаюць тэрыторыю з разведвальнымі мэтамі.

Тым часам у Парыжы лідэры 20 краінаў Еўропы і арабскага свет, а таксама і кіраўніцтва ААН, абмяркоўваюць магчымасць прымянення сілы супраць Кадафі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?