На заключным этапе Кубка свету ў нарвежскім Халменколене Дар’я Домрачава з пяццю промахамі стала другой у гонцы пераследу (пагоні) на 10 км.

На чатырох агнявых рубяжах беларуска дапусціла пяць промахаў (2-0-1-2), паказаўшы другі вынік і саступіўшы пераможцы прадстаўнічцы Славакіі Анастасіі Кузьміной (0-2-1-0) 23,1 секунды. На трэцім месцы немка Андрэа Хенкель (27,6; 0-0-1-2).

Надзея Скардзіна заняла 29-е месца (+3.14,5; 1-0-0-2), Анастасія Дубарэзава — 54-е (+7.57,1; 2-1-4-3). Усяго стартавала 57 удзельніц.

Пазаўчора Домрачава заняла 3-е месца ў спрынце.

Гэта дзявяты п’едэстал Дар’і ў гэтым сезоне на этапах Кубка свету з улікам чэмпіянату свету
(нагадаем, таксама, што ў Ханты-Мансійску беларуска заваявала срэбра).

Праўда, пакуль без першага месца.

У нядзелю пройдзе апошняя гонка сезона — мас-старт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?