***

У другой палове дня, высокапастаўленая крыніца ў ваенных колах ЗША заявіла, что Злучаныя Штаты плануюць новыя ўдары па Лівіі ў рамках ваеннай аперацыі.

«Гэта доўгая аперацыя. Мы плануем новыя ўдары», — сказала крыніца ў ваенных колах ЗША.

Аперацыя супраць рэжыму Кадафі ажыццяўляецца сіламі ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі, Італіі і Канады.

***

Кіраўнік аб’яднанага камітэта начальнікаў штабоў ЗША адмірал Майк Мален заявіў у нядзелю, што кааліцыі атрымалася ўсталяваць над паветранай прасторай Лівіі рэжым забароны на палёты для ВПС гэтай краіны.

«Мы ўжо не фіксуем палётаў лівійскай авіяцыі», — сказаў ён у інтэрв’ю тэлекампаніі NBC.

Па словах Малена,

большасць аб’ектаў супрацьпаветранай абароны (СПА) Лівіі ўжо не функцыянуюць.
Кіраўнік аб’яднанага камітэта начальнікаў штабоў ЗША таксама адзначыў, што ён не бачыў паведамленняў аб гібелі цывільнага насельніцтва ў выніку дзеянняў кааліцыі.

«Кадафі трэба прыняць рашэнне адносна сваёй будучыні», — сказаў адмірал. Мален настойвае, што мэты ваеннай аперацыі досыць абмежаваныя.

«Гаворка не ідзе пра тое, каб зрынуць Кадафі», — падкрэсліў ён.

Мален заявіў, што не бачыць ніякіх прыкметаў таго, што Кадафі мае намер выкарыстоўваць хімічную зброю.

Паводле яго ацэнкі, ваенная аперацыя кааліцыі дасягнула значнага прагрэсу ў працягу апошніх 24 гадзін і прыпыніла падзенне бастыёна паўстанцаў горада Бенгазі.

Кіраўнік аб’яднанага камітэта начальнікаў штабоў адзначыў, што ЗША сочаць за развіццём падзей у Бахрэйне і іншых краінах рэгіёну, аднак «у кожнай краіны свае асаблівасці».

Тры амерыканскія бамбардзіроўшчыкі B-2 скінулі ў нядзелю 40 бомбаў на «галоўны аэрадром Лівіі», паведамляе тэлекампанія CBS.

Рэпартаж не ўдакладняў, дзе менавіта размешчаны гэты аэрапорт, і ці з’яўляецца ён грамадзянскім або ваенным аб’ектам.

***

Краіны ваеннай кааліцыі, якія ажыццяўляюць сілавую акцыю ў Лівіі, ўсталявалі да раніцы нядзелі ваенна-марскую блакаду гэтай паўночнаафрыканскага краіны.

У яе забеспячэнні ўдзельнічаюць больш за 20 баявых караблёў і падводных лодак.

У нядзелю ў раён засяроджвання аб’яднанай групоўкі адпраўляецца французскі авіяносец «Шарль дэ Голь» у суправаджэнні 3 фрэгатаў.

Забеспячэнне блакады Лівіі з мора тым больш важна пасля паведамленняў аб высадцы сіл Кадафі ў суботу на ўзбярэжжы побач з фарпостам апазіцыі горадам Бенгазі, што тэарэтычна дазволіла б узяць гэты населены пункт «ў ціскі» і прымусіць яго да здачы.

Лівійскі лідэр Муамар Кадафі выступіў па тэлебачанні і заклікаў суграмадзян ўзбройвацца для абароны заваёў рэвалюцыі, паведамляе Reuters.
Кадафі заявіў аб намеры адкрыць склады са зброяй ўсіх тыпаў, каб насельніцтва краіны змагло абараняць краіну.

Ён таксама заклікаў афрыканцаў, арабаў, лацінаамэрыканцаў і азіятаў ўстаць плячом да пляча з народам Лівіі, цытуе яго выступ агенцтва.

Па словах Кадафі, краіны Міжземнамор’я сталі «палігонам вайны». Лівійскі лідар таксама сказаў, што грамадзяне Лівіі паўстануць супраць «каланіяльнай агрэсіі крыжакоў».

Кааліцыя ў суботу ўвечары нанесла больш за 100 удараў ракетамі Tomohawk. Лівійскае тэлебачанне паведамляе, што пад удар трапілі не толькі вайскоўцы, але і грамадзянскія аб’екты.

Лівійскае тэлебачанне таксама паведамляла аб адным збітым французскім знішчальніку. Мінабароны Францыі гэта катэгарычна абвергла, паведаміўшы, што ні з адным з дваццаці французскіх баявых самалётаў, якія ўдзельнічаюць у сумесных дзеяннях, нічога не здарылася.

У бліжэйшы час чакаецца зварот прэзідэнта ЗША Барака Абамы з нагоды аперацыі, якая атрымала назву «Адысея. Рассвет» і кіраванне якой ЗША цяпер ўзялі на сябе. Пакуль Абама выступіў з кароткай заявай у часе візіту ў Бразілію. Ён сказаў, што амерыканскі ўдзел у аперацыі будзе абмежаваны днямі, не тыднямі — маецца на ўвазе, напэўна, да таго моманту, пакуль да берагоў Лівіі не падыдзе французскі авіяносец.

Лівійскае тэлебачанне паведамляе, што каля рэзідэнцыі Кадафі сабраліся сотні лівійцаў, якія скандуюць лозунгі ў яго падтрымку і гатовыя выконваць ролю жывога шчыта ў тым выпадку, калі кааліцыя вырашыць нанесці ўдары па рэзідэнцыі.
Рэзідэнцыя аточаная трыма бетоннымі мурамі. У ёй стаяць сучасныя сродкі супрацьпаветранай абароны.

Спікер лівійскай «палаткі» Мухамед Абдэль Касем аз-Заўі таксама выступіў з зваротам: «ААН развязала агрэсію супраць Лівіі, — сказаў ён на экстранай прэс-канферэнцыі. — Мы прасілі Аб’яднаныя Нацыі паслаць міжнародную місію для ўстанаўлення ісціны, аднак яны даслалі ракеты».

Як паведамляюць сведкі, сілы міжнароднай кааліцыі наносяць удары па авіябазах лівійскай арміі каля Трыпалі і Місраты.

Кадафі і ягоная вялікая сям'я жыве ва ўмацаванай рэзідэнцыі Баб-эль-Азізія. Учора Кадафі сабраў вакол сваіх «Драздоў» лівійскіх БРСМаўцаў і піянераў. Фота 19 сакавіка.

Кадафі і ягоная вялікая сям'я жыве ва ўмацаванай рэзідэнцыі Баб-эль-Азізія. Учора Кадафі сабраў вакол сваіх «Драздоў» лівійскіх БРСМаўцаў і піянераў. Фота 19 сакавіка.

Кадафі і ягоная вялікая сям'я жыве ва ўмацаванай рэзідэнцыі Баб-эль-Азізія. Учора вакол яе сабралі тысячы людзей. 19 сакавіка.

Кадафі і ягоная вялікая сям'я жыве ва ўмацаванай рэзідэнцыі Баб-эль-Азізія. Учора вакол яе сабралі тысячы людзей. 19 сакавіка.

Лівійскія БРСМаўцы і піянеры выйшлі да рэзідэнцыі Кадафі з плакатамі: «Мы вас чакаем, крыжакі-каланізатары, і рыбы таксама вас чакаюць».

Лівійскія БРСМаўцы і піянеры выйшлі да рэзідэнцыі Кадафі з плакатамі: «Мы вас чакаем, крыжакі-каланізатары, і рыбы таксама вас чакаюць».

Да прыхільнікаў бацькі выехала ў джыпе дачка дыктатара Айша (са сцягам).

Да прыхільнікаў бацькі выехала ў джыпе дачка дыктатара Айша (са сцягам).

Плакат на шкле аднаго з будынкаў побач з рэзідэнцыяй Кадафі Баб-эль-Азізія.

Плакат на шкле аднаго з будынкаў побач з рэзідэнцыяй Кадафі Баб-эль-Азізія.

Амерыканскі самалёт-разведчык АВАКС сядае на базе Акратыры на Кіпры.

Амерыканскі самалёт-разведчык АВАКС сядае на базе Акратыры на Кіпры.

Лівійскі апазіцыянер. Бенгазі. Субота, 19 сакавіка.

Лівійскі апазіцыянер. Бенгазі. Субота, 19 сакавіка.

Пачалася міжнародная вайсковая аперацыя супраць лівійскага дыктатара. Французскія ВПС знішчылі чатыры танкі Кадафі. ЗША выпусцілі 110 ракет па 20 аб’ектах. Брытанскія самалёты таксама ўжо над Лівіяй.

У суботу 19 сакавіка ў Парыжы, дзе кіраўнікі дваццаці краінаў Еўропы і арабскага свету ўзгаднялі свае далейшыя дзеянні адносна Лівіі, было заяўлена, што Кадафі даецца апошні шанец на мірнае ўрэгуляванне. Аднак лівійскі дыктатар, насуперак іх патрабаванням, працягнуў наступ на горад Бенгазі, адзін з апорных пунктаў апазіцыйных сілаў. Каб абараніць паўстанцаў ад удараў авіяцыі Кадафі, дваццаць самалётаў французскіх ВПС узялі пад кантроль паветраную прастору радыусам каля 150 км у раёне Бенгазі. Як адзначаў прэс-сакратар Генштаба Францыі палкоўнік Т’еры Бюркар,

французскія ВПС здольныя збіць любы знішчальнік лівійскіх войскаў у радыюсе беспалётнай зоны.

Францыя і нанесла першы ўдар па Лівіі ў 18.45 па беларускім часе. Французская авіяцыя знішчыла чатыры лівійскія танкі. Гэта адбылося на паўднёвы захад ад Бенгазі, паведамляе тэлеканал Al Jazeera. Раней паведамлялася, што знішчальнік ударыў па «бронеаўтамабілі нявызначанага тыпу».

Чакаецца, што ў хуткім часе да аперацыі далучацца іншыя падраздзяленні ВПС і ВМФ Францыі, паведамляе «Бі-бі-сі».

Таксама

ў сённяшняй паветранай разведцы бралі ўдзел італьянскія вайсковыя самалёты
. Раней Берлусконі, які некалі цалаваў руку Кадафі ў знак павагі, запэўніваў, што Італія толькі дасць авіябазы. Цяпер стала вядома, што з поўначы краіны на базу ля сіцылійскага горада Трапані перакінутыя знішчальнікі італьянскіх ВПС Tornado. Гэта баявыя самалёты, што выкарыстоўваюцца найперш для знішчэння аб’ектаў СПА і радараў.

Падцягваюцца і іншыя саюзнікі: сёння на базу ў Сіганэле (Сіцылія) прыляцелі шэсць шматмэтавых знішчальнікаў F-16 ВПС Даніі, што маюць браць удзел у аперацыі. Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Джэймс Кэмеран заявіў, што

самалёты брытанскіх ВПС ужо ў небе над Лівіяй.
Другі ўдар праз некалькі гадзінаў нанесла ЗША. Ракета «Тамагаўк» з карабля ў Міжземным моры знішчыла аб’ект лівійскай супрацьпаветранай абароны. Усяго ЗША на гэты час выпусцілі 110 ракет па 20 аб’ектах. Абстрэл працягваецца.

Пентагон заявіў, што гатовы таксама задзейнічаць у аперацыі і тры падводныя лодкі, якія таксама знаходзяцца цяпер у Міжземным моры.

Таксама падтрымаць аперацыю гатовыя Катар, Іспанія, Бельгія, Нідэрланды, Канада, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты і Нарвегія.

А вось канцлер Нямеччыны Ангела

Меркель выключыла магчымасць удзелу вайскоўцаў Бундэсвера ў лівійскай аперацыі.
««У Германіі вялікія сумневы па шэрагу аспектаў рэзалюцыі Рады бяспекі ААН», — адзначыла яна. Аднак Меркель прапанавала выкарыстоўваць для аперацыі вайсковыя базы ЗША на тэрыторыі Нямеччыны, а таксама сказала, што яе краіна гатовая разгрузіць войскі НАТА ў Аўганістане, каб яны маглі лепей засяродзіцца на Лівіі.

Грэцыя таксама абмежавалася гатоўнасцю прапанаваць для аперацыі свае вайсковыя базы.

Міжнародны камітэт Чырвонага крыжа запатрабаваў ад абодвух бакоў лівійскага канфлікту забяспечыць медыкам вольны доступ да параненых — як салдатаў Кадафі, так і паўстанцаў. Таксама Чырвоны крыж асудзіў выкарыстанне людзей у якасці жывых шчытоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?