На сайце Белорусского партизана зьявілася інфармацыя, што А.Лукашэнка прызначыў высокім дзяржаўным чыноўнікам, якія дасягнулі пэнсійнага веку, адмысловае штомесячнае грашовае забесьпячэньне. Атрымліваць іх змогуць тыя, хто ня менш за пяць гадоў адпрацаваў на высокіх дзяржаўных пасадах. Яны штомесяц будуць атрымліваць датацыі ў памеры 75% ад заробку. Намесьнікам першых асобаў дзяржавы, старшыням аблвыканкамаў -- 70% зарплаты. Членам ураду й дэпутатам - 65% зарплаты. Прычым гаворка, піша «Партызан», не пра аклад, а якраз пра зарплату – г.зн. з улікам сумы з надбаўкамі званьне, асаблівыя ўмовы службы, выслугу гадоў. Не дадуць пэнсіяў толькі тым, хто быў звольнены за грубыя парушэеньні.

Гэта быў бы фактычна аналяг савецкіх пэрсанальных пэнсіяў, толькі нашмат большы ў параўнаньні зь сярэдняй пэнсіяй па краіне, бо дэпутат у такім разе атрымліваў бы на сёньня мільёны паўтара ў кішэню штомесяц. «Партызан» цьвердзіць, што рашэньне было ўжо негалосна прынятае.

Прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Павал Лёгкі ў гутарцы з карэспандэнтам «Нашай Нівы» сказаў, што ня мае такіх зьвестак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?