20.03.2011 / 10:39

Ад землятрусу і цунамі ў Японіі загінулі 8 тыс чалавек 2

Па афіцыйных дадзеных, моцны землятрус у Японіі і далейшае цунамі, якія абырнуліся на краіну дзевяць дзён таму, забралі жыцці больш за 8 тыс чалавек.

Без вестак зьніклымі лічацца 12 272 чалавекі.

Спіс ахвяр відавочна будзе нарастаць. Як паведамілі сёння ўлады найбольш пацярпелай прэфектуры Міягі, толькі ў гэтым раёне лік загінулых, пераважна ад цунамі, відавочна перавысіць 15 тыс. чалавек.

Зараз улады спрабуюць прыкласці ўсе намаганні, каб ліквідаваць наступствы аварыі на атамнай электрастанцыі Фукусіма. Паведамляюць, што сляды радыяцыі былі выяўленыя ў прадуктах (у малацэ і шпінаце), на адлегласці 120 км ад месца аварыі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Макс / Адказаць
20.03.2011 / 10:46
Лента.ру падае ў двая большую лічбу толькі ў адной прэфектуры: http://lenta.ru/news/2011/03/20/tolltotop/
0
Granny / Адказаць
20.03.2011 / 13:03
Заходнiя СМI перадалi, что больш за 20 тыс.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру