Тры амерыканскія бамбардзіроўшчыкі B-2 скінулі ў нядзелю 40 бомбаў на «галоўны аэрадром Лівіі», паведамляе тэлекампанія CBS.

Рэпартаж не ўдакладняў, дзе менавіта размешчаны гэты аэрапорт, і ці з’яўляецца ён грамадзянскім або ваенным аб’ектам.

Эксперты лічылі, што з улікам непрадказальнага паводзін лівійскага лідэра Муамара Кадафі, для рэалізацыі рэзалюцыі ААН, якая прадугледжвае ўвядзенне забароны на палёты для ВПС Лівіі, неабходна спачатку было пасродкам авіяўдараў паралізаваць абаронную інфраструктуру арміі Кадафі.

Бамбёжка гэтага аэрапорта, аб якім гаворыцца ў рэпартажы CBS, відавочна, адказвае гэтым мэтам.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру