20.03.2011 / 10:51

Настаўніца Наталля Ільініч звярнулася па дапамогу да памочніка Лукашэнкі 3

18 сакавіка былая настаўніца гісторыі вышэйшай катэгорыі Талькаўскай сярэдняй школы Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці Наталля Іллініч накіравала пісьмовы зварот памочніку прэзідэнта — галоўнаму інспектару па Мінскай вобласці Мікалаю Іванчанку з просьбай аднавіць яе на працы, а таксама вырашыць шэраг праблем, важных для жыхароў вёскі Талька.

Як паведаміла Іллініч, да заявы на імя Іванчанкі яна прыклала копіі лістоў калег, выпускнікоў школы і бацькоў вучняў з хадайніцтвамі аб аднаўленні настаўніцы на працы, а таксама дублікаты сваіх грамат і дыпломаў. 17 сакавіка ў Доме культуры вёскі Блужа Іллініч гутарыла з Іванчанкам, які вёў прыём грамадзян па асабістых пытаннях.

Іллініч была звольнена 27 студзеня дырэктарам школы Наталляй Меркуль.

Настаўніца лічыць, што звальненне звязана з яе актыўнай грамадзянскай пазіцыяй.
Іллініч 26 гадоў працавала ў Талькаўскай школе, дзе стварыла краязнаўчы гурток і сайт talka.info, выдала кнігу «Талька і наваколле», даследуе нацыянальна-вызвольнае паўстанне 1863 года супраць Расійскай імперыі пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага ў Ігуменскім павеце, штогод праводзіць Талькаўскі фестываль — свята, якое любяць школьнікі і добра ведае грамадскасць. Сярод яе выхаванцаў — філосафы, сацыёлагі, гісторыкі і фалькларысты.

Яна з`яўляецца прыхільніцай ідэі беларускага нацыянальнага адраджэння, але не ўваходзіць ні ў якую палітычную партыю. Брала актыўны ўдзел у шэрагу выбарчых кампаній — збірала подпісы за дэмакратычных кандыдатаў і была назіральнікам.

5 студзеня супрацоўнікі КДБ і МУС правялі ў яе доме вобыск, забралі сярод іншага флеш-карту фотаапарата і сістэмны блок камп`ютара. Праз некаторы час настаўніцу звольнілі з працы, нягледзячы на хадайніцтвы старшыні школьнай прафсаюзнай арганізацыі, бацькоў вучняў і выпускнікоў.

Безвыніковымі былі звароты Іллініч да начальніка аддзела адукацыі Пухавіцкага райвыканкама Таццяны Чарнышовай і міністра адукацыі Сяргея Маскевіча з просьбай аказаць садзейнічанне ў аднаўленні на працы. У сувязі з гэтым 10 лютага Іллініч падала заяву ў суд. Аднак 10 сакавіка суддзя суда Пухавіцкага раёна Святлана Акуліч не задаволіла іск настаўніцы.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
вова / Адказаць
20.03.2011 / 10:58
жалко учительницу.. зато другие теперь будут бояться..
0
Tania / Адказаць
20.03.2011 / 11:16
To вова а можа не баяцца, а думаць, як спыніць гэты маразм
0
mikola ramanau / Адказаць
20.03.2011 / 11:52
maia 'pavaga' znikla-da kago zviartacca? da 'hvoraga' ?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру