20.03.2011 / 11:19

Дзень Волі: Плошча Якуба Коласа ці Бангалор? 84

Акцыя апазіцыі 25 сакавіка, у Дзень Волі, можа прайсці ў несанкцыянаваным фармаце, лічыць кіраўнік Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Найбольш верагодны на сёння варыянт, што заяўнікі акцыі напішуць калектыўную адмову ад прапанаванага Мінгарвыканкамам сцэнарыя яе правядзення, заявіў ён 19 сакавіка на пасяджэнні сойму партыі.

У той жа час, адзначыў ён, «людзі, магчыма, усё адно збяруцца на плошчы Якуба Коласа».

Аляксей Янукевіч распавёў пра стварэнне дружыны па забеспячэнні парадку на мерапрыемстве і пра супрацу з мастакамі па стварэнні плакатаў і транспарантаў: «Мы звярнуліся з заклікам да усіх прыносіць толькі бел-чырвона-белыя сцягі, не прыносіць сцягі сваіх арганізацый, ці яшчэ нейкіх краінаў, ці нацыянальных аб’яднанняў, накшталт Еўрасаюза».

Лідар партыі лічыць, што «калі акцыя будзе несанкцыянаванай, правесці яе арганізацыйна будзе вельмі складана». «У любы момант можна чакаць умяшання міліцыі», — зазначыў ён.

Нагадаем, 18 сакавіка Мінгарвыканкам забараніў арганізатарам акцыі правесці 25 сакавіка шэсце па вызначаным імі маршруце.

Заяўнікі планавалі збор удзельнікаў на плошчы Якуба Коласа з 18.00 да 18.30, затым мітынг на гадзіну і шэсце (да 20.30) па праспекце Незалежнасці да сквера Янкі Купалы. Акцыя павінна была прайсці пад лозунгамі незалежнасці Беларусі і вызвалення палітзняволеных.

Мінгарвыканкам прапанаваў дэманстрантам сабрацца ў парку Дружбы народаў, на плошчы Бангалор, і правесці там мітынг.
Такім чынам, шэсце, нават па альтэрнатыўным маршруце, забаронена.

Арганізатары акцыі плануюць абмеркаваць свае далейшыя дзеянні на пасяджэнні аргкамітэта 21 сакавіка.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Яўген / Адказаць
20.03.2011 / 11:31
Народ, хопіць банальных смехаў. На Бангалор збірацца безсэнсоўна, на Коласа ўсіх павяжуць\паб'юць (узгадайце 2008 год, як з арак каля "Акіяна" натоўп мітынгоўцаў разразалі). Прапанаю альтэрнатыўны варыянт: рассыпацца па ўсім горадзе усёй патэнцыйнай туснёй (думаю, у некалькі тысяч), забіць усе кавярні\бары і святкаваць! Упэўнены, што рэзананс у горадзе будзе значна больш, чым мітынг у адным канкрэтным месцы.
0
Доктор Шац / Адказаць
20.03.2011 / 11:37
Свое мнение уже высказал тут: http://nn.by/?c=ar&i=51935
0
Таня / Адказаць
20.03.2011 / 11:38
Лідэры нашай апазіцыі пачынаюць мяне палохаць! У іх усё ў парадку з галавой? 25 на носе, а дагэтуль не зразумела: дзе ўсё ж такі будзе акцыя?
Паказаць усе каментары/ 84 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру