20.03.2011 / 14:42

А ў Магілёве канфіскавалі накінуты на плечы сцяг 4

19 сакавіка больш за паўтары гадзіны прабылі ў пастарунку Ленінскага райаддзелу міліцыі актывіст зарэгістраванай у Чэхіі няўрадавай арганізацыі «Малады фронт» Валянцін Лабачоў і ягоны сябра Ўладзіслаў Горкі.

Хлопцаў затрымаў міліцэйскі нарад патрульна-паставой службы ў цэнтры гораду непадалёк ад будынку гарвыканкаму блізу 20 гадзіны вечара.

Паводле Валянціна Лабачова, ягоны сябар ішоў зь бел-чырвона-белым сьцягам, накінутым на плечы. На гэта й зьвярнулі ўвагу міліцыянты:

«Яны нас затрымалі і даставілі ў пастарунак на Пажарным завулку. Там склалі пратаколы апытаньня і канфіскавалі сьцяг. Участковы з прозьвішчам Зарадзей сказаў, што забіраюць яго на праверку. На якую не патлумачыў. Супраць нас сьведчылі курсанты каледжу міліцыі. Маю бел-чырвона-белую стужку, якая ў мяне была завязаная як гальштук, не забралі».

Як патлумачыў маладафронтавец, ён і ягоны сябар вырашылі зь бел-чырвона-белым сьцягам і стужкай прайсьці па цэнтры гораду і такім чынам выказаць салідарнасьць зь беларускімі палітвязьнямі, якія тры месяцы знаходзяцца ў зьняволеньні і пад сьледзтвам за сваю грамадзянскую пазыцыю.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Тэкля / Адказаць
20.03.2011 / 15:27
Мянты зусім здурнелі: хоць бы пацікавіліся пра бел-чырвона-белы сцяг, даведаліся б, што гэты не знак фашысцскай сімволікі
0
ttttt / Адказаць
20.03.2011 / 17:11
А менты все тупеют и тупеют!!!!!!!!!!!А я радуюсь!!!!!
0
Лёлік / Адказаць
20.03.2011 / 17:50
Дык што ? Разумных мянтоў не засталося ?
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру