У нядзелю прайшлі паўфінальныя матчы ў адказ Кубка Беларусі па футболе.

«Гомель» у Салігорску выйграў у «Шахцёра» 1:2 (першы матч 2:1 на карысць «Гомеля», а «Нёман» і «Белшына» згулялі ўнічыю 0:0 (першы матч 1:0).

Такім чынам у фінале Кубка Беларусі 29 мая згуляюць «Гомель» і «Нёман». Матч пройдзе ў Мінску на «Дынама».

Пераможца фіналу атрымае пуцёўку ў Лігу Еўропы, у якой нашу краіну прадставяць «Шахцёр» (2-е месца) і «Мінск» (3-е месца ў чэмпіянаце краіны)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?