ЗША плануюць новыя ўдары па Лівіі ў рамках ваеннай аперацыі кааліцыі пасля прыняцця рэзалюцыі Рады бяспекі ААН.

«Гэта доўгая аперацыя. Мы плануем новыя ўдары», — сказала Reuters высокапастаўленая крыніца ў ваенных колах ЗША.

Зараз аперацыя супраць рэжыму Кадафі ажыццяўляецца сіламі ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі, Італіі і Канады. У найбліжэйшы час да іх павінен далучыцца Катар.

Па паведамленнях лівійскага дзяржтэлебачання, у выніку авіяўдараў сіл кааліцыі загінулі больш за 60 мірных жыхароў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?