Сярод удзельнікаў — Аляксандр Мілінкевіч з Інай Кулей.

20 сакавіка ў Гродне дыктоўку пісалі больш за 200 чалавек.

20 сакавіка ў Гродне дыктоўку пісалі больш за 200 чалавек.

Сярод удзельнікаў — Аляксандр Мілінкевіч з Інай Кулей.

Сярод удзельнікаў — Аляксандр Мілінкевіч з Інай Кулей.

Карпюка для гарадзенцаў чытаў Шалкевіч.

Карпюка для гарадзенцаў чытаў Шалкевіч.

20 сакавіка ў Горадні адбылася агульнанацыянальная дыктоўка. Паводле арганізатараў, яны не знайшлі падтрымкі ва ўладаў, якія палічылі яе неабавязковым мерапрыемствам. Аднак удзельнікаў не бракавала: зарэгістравалася больш за дзьвесьце чалавек, сярод іх быў і Аляксандар Мілінкевіч.

Напачатку перад удзельнікамі выступіў гурт сярэдневечнай музыкі «Ірдарат». Затым бард і літаратар Віктар Шалкевіч прадыктаваў тэкст пра стварэньне ў Горадні заапарку за польскім часам. Ён быў надрукаваны ў кнізе пісьменьніка Аляксея Карпюка «Сьлед на зямлі». Дыктоўку пісалі і моладзь і сівыя людзі, школьнікі пачатковых клясаў і ўнівэрсытэцкія прафэсары — Алесь Астроўскі, Аляксей Пяткевіч, Алесь Смалянчук. Яна прайшла пад дэвізам «Горадня з мовай!»

Пасьля заканчэньня дыктоўкі Віктар Шалкевіч прадставіў сваю новую кніжку «Requiem па непатрэбных рэчах», якая выйшла ў «Гарадзенскай бібліятэцы», і пачытаў тэксты з будучай кнігі «Мястэчка G і ваколіцы». Ён таксама выканаў пад гітару некалькі сваіх песень, публіцы найбольш спадабалася адна з новых — пра Славянскі базар.

Глядзі яшчэ: Кастусёў напісаў Агульнанацыянальную дыктоўку з магілёўцамі
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?