На допыт юнак быў дастаўлены ў другой палове дня 18 сакавіка. «Па мяне прыехалі на «Жыгулях» дахаты і адвезлі ў КДБ, там я прабыў з трэцяй па пятую гадзіну».

Паводле Арсеня Асманава, супрацоўнікі КДБ задавалі пытанні пра некаторых актывістаў Маладога фронту і па падзеях Плошчы-2010. Хлопец даў падпіску аб неразгалошванні таямніцы следства.

Удзельнік Плошчы Арсень Асманаў, быў затрыманы 20 сьнежня, а 18.10 на пл. Незалежнасьці падчас акцыі пратэсту супраць незаконнага ўдзелу Лукашэнкі ў апошніх выбарах, якую на другі дзень пасля масавых затрыманняў 19 снежня ладзіў Малады Фронт.

Арсень адсядзеў 15 сутак, у выніку быў адлічаны з фармулёўкаю «за непаспяховасць» з 2-га курса Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Ф.Скарыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?