Як паведаміла супрацоўніца пасольства Беларусі ў Японіі Алена Грыцэнка, 22 сакавіка з Токіа (аэрапорт Нарыта) адправіцца самалёт у Кіеў (да Мінска трэба дабірацца самастойна).
Пералёт бясплатны. Папярэдні час вылету — у 16:00, збор — а 12-й каля тэрмінала 2, стойка N.
Жадаючым вылецець гэтым рэйсам неабходна зарэгістравацца ў пасольстве Беларусі па нумары: 03-3448-1623.
На сёння ў Японіі знаходзіцца каля 300 грамадзянаў Беларусі. Каля 80 з іх выйшлі на кантакт з пасольствам. Некалькі беларусаў знаходзіліся ў зоне бедства, але, паводле інфармацыі амбасады, здолелі яе пакінуць.
Глядзі яшчэ: Інфармацыя для беларусаў, якія жадаюць выехаць з Японіі