Сёння арганізатары вулічнай акцыі на 25 Сакавіка абмеркавалі магчымыя сцэнары яе правядзення.
Нагадаем, што ў пятніцу Мінгарвыканкам адмовіў заяўнікам у шэсці і мітынгу ад плошчы Якуба Коласа да сквера Янкі Купалы. Быў прапанаваны мітынг без шэсця ў парку Дружбы народаў.

У панядзелак сітуацыі абмеркавалі прадстаўнікі Партыі БНФ, Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, кампаніі «Гавары праўду» і руху «Разам». Было вырашана, што ў аўторак будзе пададзеная скарга на рашэнне гарвыканкаму.

У цэлым жа, заяўнікі вырашылі кардынальна змяніць фармат акцыі. Яны будуць заклікаць людзей пасля працы прыходзіць у сквер Янкі Купалы, і ўскладаць кветкі да помніка паэту. Ніякага мітынга не будзе.

Большую прэс-канферэнцыю яны плануюць даць у аўторак а 13-й гадзіне на прыступках Маскоўскага суда, перад пачаткам працэсу над Змітром Дашкевічам і Эдуардам Лобавым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?