Фільм «40 дзён сялянскай рэспублікі» належыць да цыкла «Зваротны адлік», у рамках якога знялі стужку пра Янку Філістовіча.
На тэлеканале АНТ паказалі двухсерыйны фільм «40 дзён сялянскай рэспублікі». Першая серыя пад назвай «Слуцкае паўстанне» дэманстравалася тыдзень таму, а 21 сакавіка была паказаная другая серыя, прысвечаная здрадзе камандзіра 1-га Слуцкага палка Пятра Чайкі.
Сцэнар да фільма напісала Ганна Санюкевіч, рэжысёрам-пастаноўшчыкам першай серыі выступіў Алег Чацверыкоў, працяг здымаў Іван Пронін.
Фільм «40 дзён сялянскай рэспублікі» належыць да цыкла «Зваротны адлік», у рамках якога Людміла Клінцова зняла стужку пра Янку Філістовіча «Шпіён з-пад Вілейкі». Як і фільм Клінцовай, «40 дзён сялянскай рэспублікі» вытрыманы ў нейтральнай манеры.