Канцэрт, у часе якога брытанскі рок-спявак выканае свае найвядомейшыя кампазіцыі, пройдзе ў “Мінск-Арэне” 27 чэрвеня — у межах сусветнага тура.
Хіты Стынга прагучаць у сімфанічнай аранжыроўцы. Сэт-ліст Symphonicitу ўключае хіты гурта The Police, салістам якога быў Стынг, а таксама кампазіцыі, створаныя за час яго сольнай кар’еры — “Englishman in New York", "Fragile", "Russians", "If I Ever Lose My Faithin You", "Fields Of Gold", "Desert Rose".
Нагадаем, што 19 мая ў "Мінск-Арэне" пройдзе канцэрт Шакіры, а 12 чэрвеня - там выступіць Мобі.
Упершыню Стынг выступіў для беларускай публікі 18 верасня 2010 года.