Лідэр незарэгістраванай моладзевай арганізацыі «Малады фронт» Зьміцер Дашкевіч адпраўлены ў Шклоў. Гэтую інфармацыю пацьвердзіў яго адвакат Аляксандар Галіеў.
Ня выключана, што Зьміцер трапіць у тую самую калёнію, што й Мікола Астрэйка, асуджаны паводле справы «Партнэрства». Нагадаем, што Зьміцер Дашкевіч пакараны паўтара гадамі зьняволеньня. Судзьдзя Ала Булаш з Кастрычніцкага суду Менску прызнала яго вінаватым у дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі.
0
0
0
0
0
0