У праграме Google Earth, якая дазваляе разгледзець спадарожнікавыя здымкі Зямлі ў добрай якасці, абнавілася мапа беларускай сталіцы.

Папярэдняе абнаўленне адбылося ў снежні 2009 года. На партал былі выстаўленыя здымкі, зробленыя ўлетку таго года.

Новы здымак датуецца 24 верасня 2010 года.

Ужо адкрытая «Мінск-Арэна», скончаны рамонт маста каля гіпермаркета «Карона», працягваецца будоўля першага беларускага хмарачоса «Ветразь»…

Мапа даступная па адрасе http://maps.google.com/

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?