BelSwissBank спыніў аперацыі ў валюце. Цяпер усе аперацыі будуць выконвацца толькі ў беларускіх рублях. Смс-паведамленні з такой інфармацыяй атрымалі тыя, хто карыстаюцца паслугамі банка.

«У сувязі са зменамі заканадаўчага рэгулявання на валютным рынку Рэспублікі Беларусь усе аперацыі па пластыкавых картках у беларускіх рублях могуць ажыццяўляцца выключна ў беларускіх рублях», — паведаміў беларуска-швейцарскі банк.

Гэта значыцца, што ўладальнікі картак больш не могуць атрымаць у банкаматах валюту.
Раней грошы можна было атрымаць і ў далярах. Пераразлік адбываўся па курсе продажу валюты, усталяванаму банкам.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?