Магілёўская абласная каардынатарка БХД Таісія Кабанчук і яшчэ тры сябры аргкамітэта БХД былі затрыманыя сёння ў Бабруйску за распаўсюд улётак пра гісторыю свята 25 сакавіка.Іх затрымалі каля 16.40 у цэнтры горада насупраць Цэнтральнага рынка, каля помніка бабру, і завезлі ў Бабруйскі РАУС.
Як паведаміла
Міліцыянты доўга вывучалі іх змест, размаўлялі з актывістамі пра БНР і гісторыю Беларусі.Затым на Кабанчук і Рыжкевіча склалі пратаколы допыту і вярнулі практычна ўсе ўлёткі, пакінуўшы сабе ўзоры.
Падчас допыту Максіму Рыжкевічу пагражалі штрафам у 50 базавых велічыняў паводле артыкула 22.9 Адміністрацыйнага кодэкса РБ за масавы распаўсюд друкаванай прадукцыі без выходных дадзеных.
Роўна праз 3 гадзіны пасля затрымання актывістаў адпусцілі, уручыўшы ім позвы на прафілактычную гутарку на заўтра, 23 сакавіка, на 17.00.