Аўтамабільны кран перакуліўся 22 сакавіка пры правядзенні будаўнічых работ пры рэканструкцыі гімназіі №16 што на вуліцы Лесі Украінкі ў Мінску. Выпадак здарыўся ў 16:25.

Кран зваліўся на плот дзіцячага садка і альтанку. Машына перакулілася падчас перамяшчэння бетонных блокаў вагой каля 2 т.

Па шчаслівай выпадковасці, ў інцыдэнце ніхто не пацярпеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?