23.03.2011 / 17:07

Пастанова пра абмежаванне продажу валюты здымаецца, але абмежаванне застаецца 1

Эканаміст Сяргей Чалы: Валюты будзе хапаць толькі «правільным пакупнікам».

Нацбанк адмяніў уведзенае 16 сакавіка патрабаванне аб трыццацідзённым рэзерваванні сродкаў на набыццё замежнай валюты на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы.
Такое рашэнне прынята праўленнем Нацбанка 22 сакавіка, паведамляе ўпраўленне інфармацыі гэтага ведамства.

Такім чынам, ад 1 красавіка рэзерваванне банкамі сродкаў на куплю валюты будзе ажыццяўляцца ў ранейшым рэжыме — за адзін працоўны дзень да правядзення таргоў.

Пры гэтым

заяўкі на куплю валюты падчас таргоў будуць задавальняцца «ў межах агульнай сумы заявак на продаж замежнай валюты з улікам наступнай прыярытэтнасці напрамкаў выкарыстання набытай валюты: для аплаты за медыкаменты, за пастаўлены ў рэспубліку прыродны газ, для пагашэння крэдытаў у замежнай валюце і для іншых мэтаў».

Банкам, якія падалі заяўкі на куплю валюты ў перыяд дзеяння 30-дзённага тэрміну рэзервавання сродкаў, будзе прадастаўлена права перанакіраваць іх для ўдзелу ў таргах 1 красавіка «з улікам прыярытэтнасці мэтаў набыцця замежнай валюты».

«Дадзенае рашэнне прынята для аптымізацыі ўмоў куплі валюты на ўнутраным валютным рынку, а таксама першачарговага і безумоўнага задавальнення запатрабаванняў у замежнай валюце па найбольш важных напрамках яе выкарыстання для забеспячэння стабільнага функцыянавання нацыянальнай эканомікі», — гаворыцца ў паведамленні Нацбанка.

Асабліва падкрэсліваецца, што

на задавальненне запатрабаванняў суб’ектаў гаспадарання рэспублікі ў валюце «будзе накіроўвацца ўвесь аб’ём валютных сродкаў, што паступаюць у краіну ад экспарту тавараў і паслуг, без якіх-небудзь абмежаванняў».

Пры гэтым важная роля ў пераразмеркаванні замежнай валюты Нацбанкам «па-ранейшаму адводзіцца міжбанкаўскаму рынку, на долю якога прыпадае больш за 70% валютнай выручкі, што паступае ў краіну».

Незалежны фінансавы аналітык Сяргей Чалы лічыць, што Нацбанк «спрабуе адным ударам забіць двух зайцоў». Ён нагадаў, што

зняццё валютных абмежаванняў было адной з умоў атрымання новых расійскіх крэдытных рэсурсаў
, агучаных міністрам фінансаў Расеі Аляксеем Кудрыным па выніках праведзенага 15 сакавіка ў Мінску пасяджэння савета саюзнай дзяржавы і міждзяржсавета ЕўрАзЭС на ўзроўні прэм’ер-міністраў.

І зараз, адзначыў эксперт, Нацбанк можа даць справаздачу:

фармальна ранейшых абмежаванняў для куплі валюты няма, аднак выбудаваны парадак першачарговасці. Ён не сумняецца, што фактычна валюты будзе хапаць толькі для згаданых мэтаў.
«Гэта значыць, забароны як такога няма, але валюты на біржы па «правільным курсе «будзе хапаць толькі «правільным пакупнікам», — сказаў Чалы.

Ацэньваючы сітуацыю на валютным рынку ў цэлым, фінансавы аналітык прыйшоў да высновы, што фактычна

гаворка ідзе пра рацыянаванне — адміністрацыйна-камандную меру рэгулявання грашовага звароту з мэтай абмежавання спажывецкага попыту, барацьбы са спекуляцыяй. Рацыянаванне ўводзіцца тады, калі рынкавы механізм не працуе.

«Мы сямімільнымі крокамі вяртаемся ў 90-я гады», — заявіў эканаміст, адзначаючы, што ў такіх умовах краіну ізноў чакае валютны дэфіцыт, множнасць курсаў, розныя «шэрыя схемы» і разлікі па бартэру.

Аб гэтым сведчыць і сітуацыя, якая складваецца ў беларускіх банках. Так, пры датэрміновым зняцці сродкаў з валютнага дэпазіту шэраг банкаў ужо прапануюць грамадзянам пакідаць заяўку за пяць дзён. Пры гэтым у банках тлумачаць, што такія ўмовы прапісаны ў дамове, і цяпер яны вымушаныя іх вылучаць у ўвазе сітуацыі, якая склалася з наяўнасцю валюты.

Акрамя таго, некаторыя банкі часова прыпынілі папаўненне карт-рахункаў у замежнай валюце беларускімі рублямі (наяўнымі і безнаяўнымі), а таксама зняццё замежнай валюты з карт-рахункаў у беларускіх рублях. Папаўненне валютных рахункаў магчыма толькі замежнай валютай.

0
kozlabandit / Адказаць
23.03.2011 / 17:17
ni4oga nashai ekanimicu ne dapamoga. A raseiskay zapazuka tolki adtyne naduhod padeny bankauskai sistemu
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру