23.03.2011 / 18:19

Ута Цапф: «Страшная помста Лукашэнкі» 8

Ута Цапф, кіраўнік рабочай групы па Беларусі Парламенцкай Асамблеі АБСЕ, а таксама намеснік міжнароднага сакратара фракцыі СПД ў Бундэстазе, апублікавала на сайце Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны артыкул аб сітуацыі ў Беларусі пад загалоўкам «Страшная помста Лукашэнкі».

У артыкуле Ута Цапф апісвае сітуацыю ў Беларусі пасля выбараў і робіць акцэнт на тым, што да кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча ад снежня не дапускалі адваката, да некаторых зняволеным да гэтага часу не дапусцілі адвакатаў, у Беларусі ідзе ціск на адвакатаў палітычных зняволеных, іх пазбаўляюць ліцэнзій. Яна згадвае пра тое, як кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч падрабязна распавёў аб катаваннях, якія ўжываюцца да яго ў КДБ. Цяпер ён знаходзіцца ў Чэхіі, дзе папрасіў палітычнага прытулку.

Яна яшчэ раз распавядае чытачам пра тое, што кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў быў збіты, і яго забралі з бальніцы, не аказаўшы яму медыцынскай дапамогі, цяпер ён пад хатнім арыштам. Таксама Цапф згадвае даклад арганізацыі Human Rights Watch аб стане правоў чалавека ў Беларусі, у якім адлюстраваны небывалых размах рэпрэсій супраць НДА, праваабаронцаў, журналістаў, студэнтаў і прыхільнікаў дэмакратычных кандыдатаў у прэзідэнты.

Яна назвала прысуды па справах затрыманых 19 снежня «вельмі жорсткімі». Ута Цапф заклікае аказваць дапамогу ахвярам рэпрэсій і надае вялікае значэнне міжнароднаму назіранню за падзеямі ў Беларусі.

0
Illa / Адказаць
23.03.2011 / 19:10
Знизце да 5 еура кошт визау для беларусау ци слабо, спадарыня Ута?
0
valkirija / Адказаць
23.03.2011 / 20:17
Трэба вырастаць з палзункоў! Нам ніхто нічога не павінен. Дзякуй, калі нехта дапамагае, калі людзі не цураюцца, не гледзячы на нашу "саўковую" ментальнасць. І гэтага дасягнулі не мы барацьбой, а Лука сваім гвалтам і неадэкватнасцю.
0
ТанцорНаПузе / Адказаць
23.03.2011 / 20:22
2Illa Давай адразу папросiм па 5 еура кожнаму задалбанаму ППРБам беларусу, якi павернецца тварам да спадарынi Уты. А потым павядзем палiтыку на павышэнне. А то "знiзьце, знiзьце" дайце грошай, мы ж на пузе сплясалi.....
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру