Пашкоджаная цэнзарамі інсталяцыя «Піраміда Беларусі» ды яшчэ каля двух дзясяткаў твораў, якія былі забароненыя за часы Лукашэнкі да паказу на выставах мастакоў суполкі «Пагоня», пабачылі свет у Мінску на сядзібе БНФ.

Віктар Мікіта, "Камень, цэгла і цэмент" (2001)

Віктар Мікіта, "Камень, цэгла і цэмент" (2001)

Алесь Мара. Здані (2011 год). Цэнзары ўгледзелі матывы падзеяў 19 снежня 2010 года.

Алесь Мара. Здані (2011 год). Цэнзары ўгледзелі матывы падзеяў 19 снежня 2010 года.

Інсталяцыя Генадзя Драздова і Алеся Мары «Беларуская піраміда. Голас народа».

Інсталяцыя Генадзя Драздова і Алеся Мары «Беларуская піраміда. Голас народа».

Гэта самая апошняя па часе рэпрэсаваная праца мастакоў суполкі «Пагоня».

Гэта самая апошняя па часе рэпрэсаваная праца мастакоў суполкі «Пагоня».

Алесь Марачкін тлумачыць сэнс «Зданяў».

Алесь Марачкін тлумачыць сэнс «Зданяў».

А вось гэта копія карціны Алеся Мары «Лялькі» - арыгіналы знялі цэнзары і так і не вярнулі па сёння.

А вось гэта копія карціны Алеся Мары «Лялькі» - арыгіналы знялі цэнзары і так і не вярнулі па сёння.

«Вокны друку» і іх аўтарка, мастачка Тацяна Маркавец.

«Вокны друку» і іх аўтарка, мастачка Тацяна Маркавец.

Алесь Мара, «Сцяна» (1997).

Алесь Мара, «Сцяна» (1997).

«Піраміда Беларусі» — гэта самая апошняя па часе рэпрэсаваная праца мастакоў суполкі «Пагоня». 15 сакавіка ўжо на экспазіцыю прыйшоў чыноўнік Міністэрства культуры, і яму не спадабалася гэтая праца. Расшкамутаная цэнзарамі у часе транспартавання на дзве часткі, яна так і стаіць, прыхінутая да дзвюх супрацьлеглых сценаў залы ў сядзібе БНФ. «Піраміда Беларусі» — гэта, паводле словаў аўтара Генадзя Драздова, сімвал сённяшняй краіны. Гэта метафара яе. Мы будуем, сказаў ён, піраміду Беларусі, каб разбурыць антыбеларускую піраміду.

Кардонавая інсталяцыя стаяла ў цэнтры штогадовай сакавіцкай выставы суполкі «Пагоня», якая адкрылася ў Палацы мастацтваў 11 сакавіка. А за дзень да гэтага, на загад кіраўніцтва Саюза мастакоў, было знята яшчэ 6 працаў. Дзве графічныя работы Ўладзімера Крукоўскага, адна жывапісная — Віктара Мікіты, і дзве працы Алеся Марачкіна. Тут жа побач і яшчэ адна праца Марачкіна, знятая яшчэ ў 1997 годзе. Гэтая праца называецца «Лялькі». Яе потым яшчэ раз здымалі, у 1998-м, і з таго часу цэнзары яе не вярнулі аўтару. Для сёлетняй выставы мастак зрабіў копію.

1997 год — гэта пачатак масавага цэнзуравання твораў мастакоў суполкі «Пагоня». Тут жа выстаўленыя «Вокны друку» мастачкі Тацяны Маркавец, таксама знятыя ў 1997 годзе. Гэта інсталяцыя з беларускіх газет у выглядзе закратаваных вокнаў як сімвал зняволенага беларускага слова.

На сценах таксама размешчаныя працы Алеся Пушкіна — гэта серыя пад агульным назовам «Беларускія шпакоўні». Мастак распавёў цікавую гісторыю. Залетась 17 гэтых працаў запрасілі выставіць у шведскі горад Кальмар. Аднак, трэба было атрымаць дазвол на вываз твораў мастацтва ў Міністэрстве культуры, і дазвол быў выдадзены толькі на тры карціны, а 14 было вывозіць забаронена. Тады мастак у друку распавёў, што ён зрабіў фота забароненых да вывазу на выставу ў Швецыю карцінаў і пакажа там гэтыя фотаздымкі. Чыноўнікі адступіліся і напісалі, што гэтыя творы не маюць мастацкай вартасці, а таму, маўляў, іх вываз дазваляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?