Яраслаў Раманчук прызнаўся, што прапанова працаваць ва ўрадзе, якая нібыта паступіла незадоўга да выбараў, была «качкай», прыдуманай Анатолем Лябедзькам.

Як пісалі СМІ, экс-кандыдат у прэзідэнты Яраслаў Раманчук неўзабаве пасьля затрымання выйшаў на свабоду і зрабіў афіцыйную заяву з асуджэннем лідэраў апазіцыі за акцыю на Плошчы.

Сёння ён кажа, што ў той момант проста не вытрымаў псіхалагічнай атакі і зачытаў загадзя напісаную для яго паперу.

«Я не ведаў, хто справакаваў, не ведаў нейкія рэчы, звязаныя з нейкімі сцэнарамі. Гэта проста была рэакцыя, асуджэнне тых, хто не зусім адэкватна павёў сябе ў пэўнай сітуацыі. Калі б мае паказанні былі патрэбныя для распачынання крымінальнай справы, для нейкага тэрміну — тады гэта ўжо іншая справа», — сказаў Раманчук у інтэрв’ю «Салiдарнасцi».

Са словаў палітыка, за сябе ён не баяўся. Для яго галоўным было тое, што ў небяспецы нявінныя людзі, якія могуць пацярпець ад таго, што ён будзе пярэчыць уладам.

А потым «сітуацыя стала развівацца снегавым камяком», і ўжо цяжка разабрацца, дзе рэальная пагроза, а дзе ўяўная.

«Для мяне самым крыўдным было, калі казалі, што мяне купілі. Маўляў, паквапіўся на прапанову працаваць ва ўрадзе. Але такой прапановы ніколі не было. Гэта мне ў свой час Лябедзька прапанаваў зрабіць такі піяр», — кажа Раманчук.

Гэта адбылося за тыдзень да выбараў, калі ён трапіў у аўтамабільную аварыю. Тады Лябедзька і прапанаваў такі піяр-крок: сказаць, што да гэтага Раманчука запрашалі працаваць ва ўрад і ён адмовіўся. У гэтым выпадку аварыя была б падобная да помсты за адмову.

Па словах Раманчука, пасля заявы, зачытанай на Беларускаім ТВ, людзі ўспомнілі гэты «піяр» і сталі казаць, што ён «вырашыў выслужыцца, што прыняў нейкую прапанову ад уладаў».

На самай справе ўсё было разыграна. «Не ведаю, навошта гэта зроблена? — кажа палітык. — Досведу ў такіх сітуацыях ў мяне вельмі мала».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?