Расейская журналістка Анна Паліткоўская, забітая два месяцы таму ў Маскве, названа «героем, які адстойвае свабоду прэсы ў сьвеце».
Міжнародны інстытут прэсы, які прысуджае прэмію, падкрэсьліў, што гэта даніна прызнаньню сьмеласьці Паліткоўскай, а таксама іншых журналістаў, што працуюць у Расеі. Дзе з 2000 г. былі забітыя больш чым 20 супрацоўнікаў СМІ
Большасьць гэтых злачынстваў засталіся нераскрытымі.