24.03.2011 / 15:53

Беларусы абганяюць расіян па даўжыні пеніса, але не па IQ 44

Апублікаваныя звесткі сусветнага даследавання, праведзенага Аўстралійскім нацыянальным агенцтвам здароўя і дабрабыту.

Апублікаваныя звесткі сусветнага даследавання, праведзенага Аўстралійскім нацыянальным агенцтвам здароўя і дабрабыту.

Звесткі, атрыманыя ў выніку апытанняў і вымярэнняў у мужчын з розных краін свету, былі сабраны ў зводную табліцу і для нагляднасці размешчаны ў выглядзе карты. Розныя «паказчыкі» пазначаныя на ёй рознымі колерамі. Даследаванне аўстралійскіх спецыялістаў зрабіла фурор у інтэрнэце і справакавала вялікую колькасць водгукаў.

Як вынікае з вынікаў вымярэнняў,

сярэдняя велічыня мужчынскае прыналежнасці ў беларусаў складае аж 14,6 см.
Гэта найбольшы вынік у нашым рэгіёне.
У Расіі велічыня таго, для чаго ў расейскай мове існуе кароткае і ёмкае слова, складае ў сярэднім сціплыя 13,2 см.
Па гэтым параметры расейскія мужчыны апынуліся ў адной групе з амерыканцамі (12,9 см) і аўстралійцамі (13,2 см). Сярэдні польскі кутас выцягваецца на 14,3, украінскі — на 14, нямецкі — на 14,5 см. А наперадзе ўсёй планеты аказаліся мужчыны з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. Калі верыць ім, чэлесы тут у сярэднім даходзяць да 17,9 см. На другім месцы эквадорцы са сваімі 17,7 см, прычым зыходзячы з сумленных вымярэнняў, а не галаслоўных сцвярджэнняў.

З жыхароў Еўропы на першае месца вырваліся венгры (16,1 см).

Самымі маленькімі пенісамі прырода надзяліла азіятаў.
Рэкорд у групе аўтсайдараў належыць жыхарам Паўднёвай Карэі і КНДР. Жанчынам гэтых краін прыходзіцца здавольвацца ў сярэднім 9,7 см. Блізка да іх стаяць і індыйцы, японцы, кітайцы, тайцы.

Затое расейцы адыграліся па ўзроўні IQ.

Як паведамляе выданне Global Post, адначасова была складзена іншая карта, на якой даследчыкі паспрабавалі супаставіць памер члена з узроўнем IQ (каэфіцыента разумовага развіцця).

Тут сувязі не прасочваецца.

Беларусы і расейцы па ўзроўні IQ патрапілі ў групу з высокім узроўнем інтэлекту: у абедзвюх краінах, з вельмі падобнымі адукацыйнымі сістэмамі, ён склаў 97.
У кітайцаў ён складае 100, амерыканцаў — 98, палякаў і немцаў — 99.
Самыя высокія IQ у свеце маюць сінгапурцы і паўднёвакарэйцы.
Сістэмы асветы ў гэтых краінах і доля ВУП, якая затрачваецца на адукацыю, сярод найвышэйшых у свеце.

Па статыстыцы, сярэдняя даўжыня мужчынскай вартасці еўрапеоідаў у напятым стане складае 12–16 см. Аднак ніякага значэння для працягу роду ці якасці «сэнсу» памер «фейхтвангера» не мае. І ўсё адно мужчыны хвалююцца — спаборніцтва ў іх у генах.

Сямён Цыбульскі

0
Inhvar / Адказаць
24.03.2011 / 16:00
Даволi мярзотная статыстыка,навошта такiя зьвесткi сярэдняму беларусу?
0
ЗЭГЗ / Адказаць
24.03.2011 / 16:02
Аднак ніякага значэння для працягу роду ці якасці сэнсу памер «фейхтвангера» не мае. _________ а на якасьць сэксу мае?)
0
Андрусь / Адказаць
24.03.2011 / 16:07
Адкуль столькі сынонімаў ведае спадар Сямён? )
Паказаць усе каментары/ 44 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру