Беларускія банкаматы запрацавалі ў звыклым рэжыме. На сайце Беларускага працэсінгавага цэнтру з’явілася інфармацыя з тлумачэннем, чым быў выкліканы збой банкаматаў і інфакіёскаў па ўсёй краіне:

«Інфармуем пра тое, што 24 сакавіка 2011 года ў перыяд з 12:20 да 13:33 у сістэмах ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» не адбывалася апрацоўка аўтарызацыйных запытаў.

Гэтая сітуацыя не з’явілася тэхнічным збоем. Спыненне праграмнага комплексу апрацоўкі аўтарызацыйных запытаў у рэжыме рэальнага часу ажыццявіў абслугоўваючы персанал у адпаведнасці з дзейснымі інструкцыямі для прадухілення затрымак у прыёме інфармацыі ад абслугоўваных прадпрыемствам банкаў, якая ўтрымлівала актуальныя дадзеныя па рахунках кліентаў.

Цяпер сістэма апрацоўкі аперацый з карткамі банкаў працуе ў штатным рэжыме рэальнага часу. Прыносім свае выбачэнні ўсім трымальнікам карт за прычыненыя нязручнасці».

Іншымі словамі, супрацоўнікі працэсінгавага цэнтра «націснулі на рубільнік» і спынілі працу усіх банкаматаў у краіне.
Маўляў, гэта прадугледжвала ўнутраная інструкцыя.

Нагадаем, што апоўдні ўладальнікі пластыкавых картак сутыкнуліся з непрыемнай навіной — яны не маглі атрымаць свае грошы ў банкаматах альбо аплаціць тавар у крамах. Тэхнічны збой пацвердзілі прэс-службы беларускіх банкоў, пераклаўшы віну на «Беларускі працэнсігавы цэнтр», які аблугоўвае ўсе банкаматы і інфакіёскі ў краіне. Гэтая арганізацыя, у сваю чаргу, не давала ніякіх тлумачэнняў, спасылаючыся на «тэхнічныя праблемы». Адключэнне банкаматаў, разам з выразнымі дэвальвацыйнымі чаканнямі, стварыла паніку сярод насельніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?