24.03.2011 / 16:50

Праезд у сталічным транспарце — 850 рублёў 12

Падаражанне адбудзецца ў найбліжэйшыя дні.

У Мінску на 20% даражае праезд у грамадскім транспарце. Кошт талона складзе 850 рублёў. Тарыф на праезд у экспрэсных аўтобусах зацверджаны ў памеры 1300 рублёў. Пра гэта заявіў дырэктар «Сталічнага транспарта і сувязі» Валер Шкуратаў.

Па яго словах, міністэрства эканомікі ўзгадніла прапанаваныя Мінгарвыканкамам новыя тарыфы на перавозку пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання.

Падаражанне адбудзецца ў найбліжэйшыя дні, як толькі рашэнне будзе апублікаванае ў дзяржаўным друку.

ЯВ

0
Ал / Адказаць
24.03.2011 / 16:55
Дык што, кошт нестабільны?
0
Авіятар / Адказаць
24.03.2011 / 17:12
ну ўсе трэба цяпер бегчы жэтонаў закупіць)))
0
Господаръ / Адказаць
24.03.2011 / 18:11
Ну нічога яны гэтым не дамогуцца, толькі горш зробяць... І так толькі адзін з дзесяці пасажыраў прабіваюць талоны, а зараз іх яшчэ менш стане. Было б эфектыўней, калі б яны проста забяспечылі кожны аўтобус ці тралейбус кандуктарам.
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру