Пракуратура вобласці высвятляе прычыны самагубства Вадзіма Раманюка.

 Палкоўнік міліцыі Вадзім Раманюк.

Палкоўнік міліцыі Вадзім Раманюк.

Як стала вядома, напярэдадні Генеральная пракуратура распачала ў дачыненні да яго крымінальную справу па артыкуле «Злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі».

Нагадаем, 2 сакавіка палкоўніка дасталі з пятлі. Як растлумачылі ў пракуратуры, міліцыянт забіў сябе. Па словах таварышаў па службе, яго знайшлі дзяжурныя супрацоўнікі Дэпартамента аховы, якія прыйшлі праверыць кватэру начальніка па просьбе яго жонкі. Жонка Вадзіма Раманюка, якая жыве ў Брэсце, наракала на тое, што не можа датэлефанавацца да мужа.

Чатыры гады таму Вадзім Раманюк прыехаў з Брэста кіраваць Гродзенскай абласной аховай. Магчыма, на адчайны крок палкоўнік пайшоў з-за крымінальнага пераследу.

Аказалася, што

Генеральная пракуратура зацікавілася палкоўнікам яшчэ ў 2009 годзе і ініцыявала ў дачыненні да яго расследаванне. Тады следчы пракуратуры Жабінкаўскага раёна правяраў факты, якія маглі сведчыць, што Вадзім Раманюк злоўжываў уладай і службовымі паўнамоцтвамі.

Інфармацыю для праверкі перадалі супрацоўнікам Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Міліцыянт падазраваўся ў тым, што працуючы ў раённым аддзеле брэсцкай аховы, выкарыстоўваў у асабістых мэтах службовы транспарт. Правяраліся таксама звесткі, якія казалі, што падначалены Вадзіма Раманюка ў працоўны час быў заняты не на службе, а працаваў на дачы начальніка, размешчанай у Брэсцкім раёне.

Па словах намесніка пракурора пракуратуры Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці Алены Сідарук, у той час следчы, праверыўшы матэрыялы справы, адмовіў ва распачынанні справы ў дачыненні да Вадзіма Раманюка. Тым не менш у гэтым годзе Генеральная пракуратура, улічваючы ранейшыя падазрэнні, усё ж пачала крымінальную справу ў дачыненні да высокапастаўленага міліцыянта па артыкуле «Злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі».

Амаль усе былыя калегі розных рангаў прыйшлі праводзіць яго ў апошні шлях. Пахаванне адбылося ў Брэсце. Па словах памочніка пракурора Брэсцкай абласной пракуратуры Вольгі Дзмітрук, усе кажуць, што Вадзім Раманюк быў спагадлівым і досыць мяккім чалавекам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?