24.03.2011 / 18:13

Генадзь Давыдзька запускае грамадска-палітычнае ток-шоу 12

Першы канал абяцае пусціць у эфір рэдактара любога беларускага СМІ: «Мы не баімся чужога меркавання».

На Першым канале прэм’ера. Па чацверах у 22.50 будзе ісці новае ток-шоу Генадзя Давыдзькі «Клуб рэдактараў». У ёй вядоўца будзе абмяркоўваць з рэдактарамі беларускіх газет падзеі ў краіне і свеце.

— Такая перадача павінна была з’явіцца. Першы нацыянальны канал абавязаны паказваць розныя меркаванні разумных людзей, — распавёў Генадзь Давыдзька пасля здымак першага выпуску праграмы. — 

Нас часта папракалі, што ў нас толькі адно меркаванне. Калі ласка, прыходзьце ўсе, кажыце.
Любыя заяўкі ад любога выдання, любога разумнага чалавека будуць здаволены, і ён будзе запрошаны ў «Клуб рэдактараў». Тым больш калі мы выйдзем у прамы эфір.
Мы нічога не баімся, не баімся чужога меркавання.
Клуб створаны для таго, каб глядач сам сфармаваў свой пункт гледжання зыходзячы з розных пазіцый удзельнікаў праграмы».

0
вап / Адказаць
24.03.2011 / 18:24
У сёняшняй перадачы ў ліку ўдзельнікаў таксама і рэдактар "Беларусы і рынак" Хадасоўскі
0
Alejandro / Адказаць
24.03.2011 / 18:34
Любыя заяўкі ад любога выдання, любога разумнага чалавека будуць здаволены, і ён будзе запрошаны ў «Клуб рэдактараў». Тым больш калі мы выйдзем у прамы эфір. ***/*/*/ Пан рэдактар ужо паслаў заяўку, ці варта дачакацца прамога эфіра? А як яны будуць разумнасьць вылічваць, IQ-тэст, ці чэлесы мераць? :) http://nn.by/?c=ar&i=52202
0
Юхан / Адказаць
24.03.2011 / 18:46
Глядзіце каб Давыдзька не выляцеў з хуткасьцю сьвету. І сябры ў яго падазроныя.
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру