Рэгістратар даменных імёнаў Reg.ru выпусціў эксклюзіўную серыю iPhone 4, прысвечаную даменнай зоне. рф, піша CNews. Смартфоны лінейкі SimaPhone 4.РФ распрацаваныя дызайнерам Дзянісам Сімачовым і выкананыя ў стылі роспісу пад хахламу. У продажы даступныя мадэлі Classic, Moscow, Rave і White.
Пры аздабленні кожнага смартфона было выкарыстана 5 г золата
«SimaPhone 4. РФ — гэта іміджавы смартфон для патрыётаў, якія ганарацца тым, што могуць працаваць у сеціве на роднай мове.Мадэль мы вырабілі эксклюзіўна для Reg.ru. Прыладу мы ўпрыгожылі дзяржаўнымі сімваламі, бо ў перыяды, калі робіцца складана акрэсліць рускую нацыянальную ідэю, менавіта знакі служаць арыентырамі. Гэты месідж на новым SimaPhone 4. РФ вызначае погляды чалавека… Мы даем магчымасць аматарам айфонаў выказацца пра сваю патрыятычнасць. SimaPhone 4. РФ — гонар за ўласную „рускасць“», — распавёў Дзяніс Сімачоў.
SimaPhone 4. РФ даступны толькі па папярэдніх замовах. Мадэль з 16 ГБ памяці ацанілі ў 75 тыс. расійскіх рублёў (каля $2650), з 32 ГБ — у 80 тыс. рублёў ($2830).