Беларуская грамада ў Празе ўсклала кветкі да магілаў дзеячоў БНР на Альшанскіх могілках.

Сёньня праскія беларусы прыйшлі на Альшанскія могілкі, дзе пахаваныя прэзыдэнты Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Пётра Крэчэўскі і Васіль Захарка, міністар унутраных спраў БНР Тамаш Грыб (ягоная магіла была страчаная шмат гадоў таму) і сьпявак Міхась Забэйда-Суміцкі.

Беларусы ўсклалі кветкі да магілаў дзеячоў нацыянальнага Адраджэньня. Уніяцкі сьвятар а. Андрусь Абламейка прачытаў малітвы, прысутная прасьпявалі «Магутны Божа».

З кароткай прамовай да прысутных зьвярнуўся экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Алесь Міхалевіч, які сказаў, што хаця і атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі, але ня мае «амбіцыяў быць эміграцыйным палітыкам», і пажадаў сустракаць наступныя ўгодкі Акту 25 сакавіка ў Беларусі як дзяржаўнае сьвята.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?