Экс-прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Уладзімір Правальскі заяўляе аб ініцыяванні правядзення рэферэндуму аб адстаўцы Аляксандра Лукашэнкі.

«Я, старшыня арганізацыйнага камітэта сходу ініцыятыўнай групы па правядзенні рэспубліканскага рэферэндуму Правальскі Уладзімір Аляксандравіч, даводжу да ведама выбаршчыкаў Рэспублікі Беларусь, што аргкамітэт рэферэндуму прыняў рашэнне аб скліканні сходу ініцыятыўнай групы па правядзенні рэспубліканскага рэферэндуму», — гаворыцца ў заяве віцебскага прадпрымальніка, што паступіла ў БелаПАН.

Для разгляду на рэферэндуме Правальскі плануе прапанаваць наступнае пытанне: «Прапануем прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Лукашэнку Аляксандру Рыгоравічу падаць у адстаўку ў сувязі са стратай даверу выбаршчыкаў Рэспублікі Беларусь».

Нагадаем, Уладзімір Правальскі вылучаўся кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года. Аднак Цэнтрвыбаркам прызнаў сапраўднымі толькі 118 подпісаў, сабраных у яго падтрымку. Як паведамлялася на пасяджэнні 11 лістапада 2010 года, большасць падпісных лістоў з подпісамі за вылучэнне Правальскага былі зроблены капіравальным спосабам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?