Аб гэтым учора ў Пружанах у ходзе сустрэчы з жыхарамі раённага цэнтра заявіў старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Ігар Рачкоўскі, перадае БЕЛТА.

У гэтым годзе на граніцы плануецца пачаць адключэнне інжынерных сістэм. «Наша задача сёння ў тым, каб не ставіць бар’еры, а дапамагаць людзям, — адзначыў старшыня Дзяржпагранкамітэта. — 

Нам такая граніца ўжо не патрэбна, гэта анахранізм.
Быў перыяд, калі пасля развалу Савецкага Саюза мы выконвалі свой партнёрскі абавязак у адносінах да краін-суседзяў. Сёння таго шматтысячнага патоку мігрантаў у Заходнюю Еўропу з нашага напрамку няма, а тыя адзінкавыя выпадкі, якія мы маем цяпер, не вартыя тых затрат, якія Беларусь нясе на ўтрыманне сістэмы».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?