Віктара Івашкевіча абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Яго затрымалі ўчора падчас акцыі на Дзень Волі. Міліцыянеры Заводскага РУУС каля чатырох гадзін раіліся са сваім кіраўніцтвам і нарэшце склалі пратакол на палітыка.
Паводле рапартаў спецназаўцаў, Івашкевіч «размахваў рукамі, гучна лаяўся і непадпарадкоўваўся законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі». Палітыка да суда будуць трымаць трое сутак у турме, што на вуліцы Акрэсціна.
Міколу Дземідзенку таксама не адпусцілі з міліцыі. Больш за пяць гадзін пратрымалі яшчэ некалькі чалавек. Гэта дае падставы меркаваць, што супраць іх склалі адміністрацыйныя пратаколы і да суда будуць трымаць на Акрэсціна.
0
0
0
0
0
0