Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі на стадыі «рэгуляркі», нападаючы мінскага «Юнацтва» Андрэй Сцяпанаў атрымаў у чацвер беларускае грамадзянства.
Цікавасць да таленту
«Безумоўна, мы былі ў курсе, што працэс натуралізацыі Сцяпанава ідзе і
І зборная зацікаўлена ў такіх выканаўцах.Адзінае пытанне пакуль — у якой якасці выкарыстоўваць форварда. Наўрад ці гэта будзе ўдарнае звяно, калі ўлічыць, што Калюжны і Угараў знаходзяцца ў добрым здароўі, і мы разлічваем на прыезд Грабоўскага. У любым выпадку ўсё вырашаць трэніроўкі і канкурэнцыя, але ў нашых планах значыцца запрашэнне Андрэя на зборы па заканчэнні фінальнай серыі чэмпіянату краіны, — цытуе Занкаўца «Прессбол».
Нагадаем, Goals.by раней паведамляў аб тым, што Сцяпанаў атрымае беларускі пашпарт і зможа выступаць за зборную Беларусі.