Як паведамляецца на афіцыйным сайце міністэрства юстыцыі,

да цяперашняга часу рашэнне Мінскага гарадскога савета дэпутатаў, якое прадастаўляе школьнікам права бясплатнага праезду па горадзе без абмежаванняў, для правядзення абавязковай юрыдычнай экспертызы ў Мінюст не паступіла.

Як толькі дакумент паступіць у Мінюст, абавязковая юрыдычная экспертыза будзе праведзена ў сутачны тэрмін, паведамляюць у міністэрстве.

У адпаведнасці з заканадаўствам, рашэнне аб прадастаўленні школьнікам бясплатнага праезду па Мінску павінна ўступіць у сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Як раней паведамлялася, на 7-й сесіі Мінскага гарадскога савета дэпутатаў 16 сакавіка прынятае рашэнне аб прадастаўленні школьнікам права бясплатнага праезду па ўсім горадзе. Гэта рашэнне ўступіць у сілу пасля рэгістрацыі ў Міністэрстве юстыцыі краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?