Актывістка Паліна Панасюк была затрымана ў Брэсце супрацоўнікамі міліцыі.
Як паедаміў дзяжурны РАУС Ленінскага раёна горада Брэста,
Паліна вывесіла сцягі з фотаздымкамі палітзняволеных на адной з вуліц горада.
Да Паліны падышлі супрацоўнікі міліцыі для ўстанаўлення асобы. Пасля таго, па словах супрацоўніка Ленінскага РАУС, яна пачыла называць міліцыянтаў «лукашыстамі» і «фашыстамі», а таксама вырываць тэлефон з іх рук.
Паліна была затрымана і дастаўлена ў РАУС Ленінскага раёна за дробнае хуліганства — там яна будзе знаходзіцца да панядзелка.