Ненавязьлівы поп для тых, каму за 30, ад былога музычнага дырэктара адной зь менскіх FM-станцый. Кіруючы, уласна, камэрцыйнай радыёстанцыяй, нічога іншага не прыдумаеш – стандартызаваны мужчынскі поп, крыху лепей за Саладуху, але значна горш за Робі Ўільямза. Цікава, што сьпявае ён ужо другі дзясятак гадоў, а на выпуск дыску і на сольны канцэрт наважыўся толькі сёлета.

Упікнуць сьпевака ў няшчырасьці цяжка. Вось пачуеш часам якога шансанье – млосна сьпявае, але бачна: ад душы. Так і з Майсурадзэ. Асабліва гэта бачна ў іншамоўных песьнях альбому. Расхінаецца душа артыста, калі ён сьпявае на роднай, відаць, для сябе мове «Мерцхало» («Ляці, ластаўка») і па-беларуску (поп-баляда «Нелюдзімая»). У прынцыпе, калі пераважная частка нашых папсавікоў знаходзіцца яшчэ ў 80-х, то Майсурадзэ ўжо ў 90-х.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0