У нядзелю Гран-пры Аўстраліі пачаўся 62-і сезон гонак "Формула-1". Сезон меўся пачацца раней, гран-пры Бахрэйна, але быў адменены праз хваляванні ў краіне.
На заездах у Мельбурне першынстваваў Себасціян Фетэль (Нямеччына, "Рэд Бул") з вынікам 1:29.30,259.
Другое месца ў Льюіса Хэмілтана (Вялікабрытанія, "Макларэн"), трэцяе месца ў расіяніна Віталя Пятрова ("Лотус Рэно").
Сезон-2011 уключае яшчэ 18 этапаў. Наступная гонка пройдзе ў Малайзіі 10 красавіка. 17 красавіка пройдзе гран-пры Турцыі.
0
0
0
0
0
0