У трэцім матчы фіналу Адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі «Юнацтва ў Гродне перамагло «Нёман» у овертайме з лікам 4:3.

Прычым «Нёман» выйграваў пасля першага перыяда 3:0, але ўтрымаць перамогу не здолеў. На другі перапанак каманды пайшлі пры ліку 3:1, потым «Юнацтва» перавяло гульню ў овертайм, у выніку выйграўшы дзякуючы трапнага стрэлу на 48-й секундзе Мацярухіна.

Лік у серыі стаў 3:0 на карысць «Юнацтва». Чацвертая — магчыма, апошняя — гульня пройдзе ў панядзелак у Гродне. У выпадку перамогі "Юнацтва" шосты раз заваюе залатыя медалі (2004—2006, 2009, 2010).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?