26 сакавіка ў Таронта адбылося святкаванне Дня Волі, арганізаванае Згуртаваннем беларусаў Канады.

Грае Хведар Апейка.

Грае Хведар Апейка.

Беларускія сцягі каля будынка Гарадской управы (City Hall) Таронта, 26 сакавіка 2011 г.

Беларускія сцягі каля будынка Гарадской управы (City Hall) Таронта, 26 сакавіка 2011 г.

Выступае пісьменніца Вольга Іпатава.

Выступае пісьменніца Вольга Іпатава.

Выступае старшыня ЗБК Валянціна Шаўчэнка.

Выступае старшыня ЗБК Валянціна Шаўчэнка.

Акцыя «Напішы ліст палітвязню».

Акцыя «Напішы ліст палітвязню».

Выступае міністр грамадзянства і эміграцыі Канады Джэйсан Кені.

Выступае міністр грамадзянства і эміграцыі Канады Джэйсан Кені.

Выступае гурт «Яваровы людзі».

Выступае гурт «Яваровы людзі».

Не толькі таронтаўскія беларусы, але і жыхары навакольных гарадоў сабраліся на плошчы Нэйтан Філіпс каля будынка Гарадской управы (City Hall), каб адзначыць угодкі ўтварэння БНР і падтрымаць змагароў з дыктатурай на Бацькаўшчыне.

Арганізатары мітынгу падрыхтавалі вялікія стэнды з фотаздымкамі, якія адлюстроўваюць цяперашнюю сітуацыю ў Беларусі, з партрэтамі палітвязняў, што знаходзяцца пад арыштам пасьля падзей 19 снежня, а таксама лозунгі супраць злачынстваў дыктатарскага рэжыму. Мноства бел-чырвона-белых сцягоў надалі плошчы ўрачысты і святочны выгляд.

Мітынг распачаўся гукамі дуды — старадаўнія беларускія мелодыі прагучалі ў выкананні Хведара Апейкі.

Вядучы мітынгу Зміцер Эльяшэвіч зачытаў вітальнае слова Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы.

Старшыня ЗБК Валянціна Шаўчэнка ўзгадала гісторыю станаўленьня БНР і расказала аб тым, як на працягу гадоў святкаванне 25 сакавіка паступова стала днём пратэсту супраць рэпрэсіўнай улады, Днём Волі — днём вызвалення.

Яна адзначыла, што і

сёння нашая краіна знаходзіцца ў палоне дыктатарскага рэжыму, які спыніў дэмакратычныя працэсы і трымаецца на жорсткім падаўленні свабоды, таму беларусы ўсяго свету мусяць праводзіць палітычныя акцыі ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі.

Вядомая беларуская пісьменніца Вольга Іпатава, якая гасцюе зараз у Канадзе, у сваім выступе падкрэсліла, што і пасёння беларуская мова пачувае сябе падчаркай у роднай хаце і што так званыя «чорныя спісы» аб забароне друкавацца і выступаць з канцэртамі творчым людзям Беларусі, што выступілі супраць рэпрэсій, ужо дзейнічаюць. На заканчэнне свайго выступлення яна прачытала верш, напісаны спецыяльна да Дня Волі.

Верш аднаго з кандыдатаў у прэззідэнты, паэта Уладзіміра Някляева, які знаходзіццца цяпер пад хатнім арыштам і падвяргаецца псіхалагічнаму і фізічнаму ўціску, прачытала Алена Лявончанка.

З асуджэньнем рэпрэсій і заклікам усебакова спрыяць дэмакратычным пераменам у Беларусі выступілі прафесар універсітэту Ватэрлоо Зінаіда Гімпелевіч і Алесь Кот.

Удзел у мітынгу ўзялі таксама міністар грамадзянства і эміграцыі Канады Джэйсан Кені і дырэктар па сувязях з грамадскасцю Канадыйскага камітэту за дэмакратычную Беларусь Майкл Лускінд. Яны падкрэслілі, што канадыйскі ўрад уважліва сочыць за падзеямі ў Беларусі і падтрымлівае імкненне да дэмакратычных пераменаў у гэтай краіне.

У рэзалюцыі мітынгу прагучалі

патрабаванні неадкладна вызваліць усіх палітвязняў, перапыніць усе крымінальныя справы супраць удзельнікаў мірнага шэсця 19 снежня, спыніць пераслед творчай інтэлігенцыі, нязгоднай з рэжымам, правесці справядлівыя і сумленныя выбары без удзелу Лукашэнкі, а таксама спыніць генацыд беларускай мовы і надаць ёй не папяровы, а рэальны статус дзяржаўнай.

На мітынгу ў Таронта праводзілася акцыя «Напішы ліст палітвязню», якую актыўна падтрымалі прысутныя. Людзі дасылалі беларускім змагарам з дыктытурай радкі з вершаў беларускіх паэтаў і свае словы падтрымкі.

Выступленне спеўнага гурту «Яваровы людзі» пад кіраўніцтвам Віялеты Кавалёвай і гімн «Магутны Божа», які падхапілі ўсе прысутныя, сталі прыгожым і натхнёным завяршэннем Дня Волі ў Канадзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?