28.03.2011 / 12:02

Зянон Пазняк. Вяртанне на радзіму Дакументальны фільм 162

Імя Зянона Пазняка і цяпер, праз шмат год пасля яго ад’езду з Беларусі, выклікае ў людзей моцныя эмоцыі — ад шчырага захаплення да лютай нянавісці. Тым не менш, многія, асабліва моладзь, ведаюць пра гэтага чалавека досыць мала. Хто ён такі, Зянон Пазняк? Што за чалавек? Якія рэчы для яго галоўныя ў гэтым жыцці?

Летась мы звярнуліся да Зянона Пазняка і прапанавалі яму выказацца на любую важную для яго тэму. На падставе гэтай гутаркі мы задумалі стварыць фільм, які будзе ілюстраваць яго думкі.

«Давайце павандруем па Віленшчыне», — прапанаваў Зянон Пазьняк.

Зянон Пазняк нарадзіўся ў Суботніках, невялікім мястэчку, размешчаным каля самай мяжы Беларусі і Літвы. Натуральна, у той час ніякай мяжы там не было. У маладосці Зянон Пазняк кожны год вандраваў ад Суботнікаў да Вільні праз мястэчкі і вёскі.

Сёння паміж малой радзімай Зянона і Вільняй — мяжа. Суботнікі засталіся па беларускі бок, астатняя, большая частка шляху – па літоўскі. Гэтая зямля — terra incognita для сучасных беларусаў. Дык давайце выправімся ў вандроўку па ёй разам з Зянонам:

Калі раптам не працуе відэа, то зірніце па гэтай спасылцы прадубляваны варыянт фільма.

Мапа вандроўкі:

Алесь Кудрыцкі, Таццяна Гаўрыльчык

0
European Union / Адказаць
28.03.2011 / 12:30
ЗЯНОН!Зянончык!Зянон! Вяртайся ты наш герой,ты наш сiмбаль свабоды i мара аб шасце вяртайся радзiмы Зянон!
0
Доктор Шац / Адказаць
28.03.2011 / 12:35
Увважаемая редакция... Пожалуйста, не вводите в заблуждение такими заголовками. А то я уж было подумал ...
0
Helgi / Адказаць
28.03.2011 / 12:37
Вялiкi дзякуй!!!!! Аж сэрца сцiснула!!!!
Паказаць усе каментары/ 162 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру