Няшчасны выпадак забраў жыццё пяцікласніцы ў Мінску, - распавёў старшы памочнік пракурора Мінска па прававым забеспячэнні, інфармацыі і грамадскіх сувязях Сяргей Балашоў.

Дзяўчынку 2000 года нараджэння знайшлі дома ў ванне, напоўненай вадой. Акрамя таго, у ванне выявілі фен для валасоў. Як было ўстаноўлена, пяцікласніца захлынулася вадой.

У пракуратуры дадалі, што, мяркуецца, трагедыя адбылася так: прымаючы ванну, дзяўчынка ўключыла фен, атрымала электратраўму і павалілася, а затым захлынулася.

Праверку па гэтым факце праводзіць следчы аддзел сталічнай пракуратуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?